Першасная арганізацыя РГА "Белая Русь"
Першасная арганізацыя РГА "Белая Русь" была створана ў 2011 годзе. Старшынёй арганізацыі з'яўляецца доктар медыцынскіх навук, намеснік дырэктара РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава па медыцынскай частцы Яфіменка Наталля Мікалаеўна..
Мэта стварэння арганізацыі
Фарміраванне патрыятычнай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая валодае высокімі маральна-этычнымі якасцямі, імкненнем да прафесійнага росту, ініцыятывы, прадпрымальнасці, развіцця творчага патэнцыялу.
Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач:
- Фарміраванне ў супрацоўнікаў Цэнтра пазітыўнага палітычнага светапогляду з высокімі маральнымі каштоўнасцямі на аснове ідэалогіі Беларускай дзяржавы.
- Матывацыя дасягнення высокіх творчых мэтаў і вынікаў працоўнай дзейнасці.
- Удасканаленне работы, скіраванай на захаванне нормаў правапарадку і працоўнай выканальніцкай дысцыпліны.
- Прапаганда здаровага ладу жыцця і матывацыя да заняткаў фізічнай культурай.
- Стварэнне ўмоў для самаўдасканалення, развіцця творчага патэнцыялу і прафесійных якасцяў супрацоўнікаў.
- Рэалізацыя мерапрыемстваў па культурна-масавай рабоце, арганізацыя адпачынку і аздараўлення.
Напрамкі работы першаснай арганізацыі "Белая Русь"
- Ідэалогія
-правядзенне Адзіных Дзён інфармавання;
-арганізацыя ўрачыстых сходаў, прысвечаных знамянальным датам;
-арганізацыя курсаў удасканалення па беларускай мове;
-арганізацыя сустрэч, гутарак у працоўным калектыве Цэнтра з работнікамі праваахоўных органаў;
-арганізацыя падпіскі на перыядычныя выданні.
- Культурна-масавы сектар
-удзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах - Дзень горада, Дзень Незалежнасці.
- Спартыўны сектар
-дзейнічаюць секцыі па валейболе, плаванні, трэнажорная зала.
- Духоўны сектар
-Свята-Панцеляймонаўскія чытанні
- Забаўляльны сектар
-Распаўсюджваюцца білеты на канцэрты, шоу.
- Адукацыйны сектар
-семінары па пытаннях узаемаадносін "урач-пацыент”
-акцыі “Міласэрнасць”, “Прафілактыка анкалагічных захворванняў”, “Турызм”
-экскурсіі па гарадах Рэспублікі Беларусь.
- Адукацыйныя секцыі
-псіхалогія ўзаемаадносін у калектыве, у сям'і;
-псіхалогія канфліктаў