Як патрапіць на лячэнне ў цэнтр
Паважаныя пацыенты!
Запісацца на прыём да доктара кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава” Вы можаце:
патэлефанаваўшы па тэлефоне папярэдняга запісу кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення з 8:00 да 20:00 (пн. - пт.): +375 17 389 99 10
Для атрымання кансультацый спецыяліста ў нашым Цэнтры абавязкова трэба мець накіраванне ад ўрача медыцынскай арганізацыі.
Пацыенты, якія запісаліся на прыём без накіравання, абслугоўваюцца на платнай аснове. Пацыенты, якія не запісаліся на прыём, не абслугоўваюцца.
Пры сабе неабходна мець дакументы:
- накіраванне на прыём
- дакумент, які пацвярджае асобу
- медыцынскія дакументы (пры наяўнасці)
Прыём грамадзян замежных дзяржаў вядзецца на платнай аснове. З умовамі прыёму Вы можаце азнаёміцца тут.
У дзень прыёму ўрача, пацыенту, які папярэдне запісаўся, неабходна за 15-20 хвілін звярнуцца ў рэгістратуру. Медыцынскаму рэгістратару трэба зверыць персанальныя звесткі пацыента з базы дадзеных з дакументамі, што сведчаць асобу. Пацыент абслугоўваецца ў рэгістратуры ў парадку электроннай чаргі.
Катэгорыі грамадзян, якія маюць права на пазачарговае медыцынскае абслугоўванне:
- ветэраны вайны;
- члены сем'яў загінуўшых (памерлых) інвалідаў вайны;
- ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны баявых дзеянняў;
- удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі;
- грамадзяне, якія атрымалі або перанеслі прамянёвую хваробу, іншыя захворванні, і інваліды з прычыны Чарнобыльскай катастрофы;
- іншыя льготныя катэгорыі грамадзян.
Згаданыя катэгорыі грамадзян маюць права на першачарговае медыцынскае абслугоўванне ў выглядзе правядзення кансультацыі ўрача-спецыяліста на падставе дакумента, які пацвярджае катэгорыю грамадзяніна.
Аб'ём дыягнастычных і лячэбных мерапрыемстваў для канкрэтнага пацыента вызначаецца ўрачом-спецыялістам.
Медыцынская карта з'яўляецца ўласнасцю РНПЦ АМР імя М.М.Аляксандрава і павінна захоўвацца ў рэгістратуры кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення, на рукі не выдаецца, а перадаецца медыцынскімі рэгістратарамі ў кабінеты. Не дазваляецца вынас амбулаторнай карты з Цэнтра без узгаднення з адміністрацыяй. Выдача выпіскі з амбулаторнай карты ажыццяўляецца па дазволу адміністрацыі на падставе пісьмовай заявы пацыента супрацоўнікамі арганізацыйна-метадычнага аддзялення на працягу пяці дзён з дня звароту без збірання платы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян ". Больш падрабязна можна азнаёміцца тут .