Анкалагічнае аддзяленне (інтэнсіўных проціпухлінных метадаў лячэння)
Загадчык
анкалагічным аддзяленнем
(інтэнсіўных
проціпухлінных
метадаў лячэння)
Дземідовіч Алена
Сямёнаўна
Старшая медыцынская
сястра
Яшчэня Ірына
Міхайлаўна
Час працы: з 8.00 да 16.12 (пн., аўт., сер., чт., пт.)
Тэлефон загадчыка: +375 (17) 389-95-23
Тэлефон ардынатарскай: +375 (17) 389-95-33
У аддзяленні інтэнсіўных метадаў лячэння РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава праводзяцца курсы хіміятэрапіі пры ўсіх відах злаякасных пухлін любых лакалізацый (па паказаннях), у тым ліку працяглыя (да 120 гадзін) унутрывенныя ўвядзенні цытастатыкаў.
Задачы аддзялення
Правядзенне высокаэфектыўных рэжымаў поліхіміятэрапіі, пратаколаў агрэсіўнай цытастатычнай тэрапіі, у прыватнасці, пры лячэнні хворых з агрэсіўнымі неходжкынскімі лімфомамі, рэцыдывамі лімфомы Ходжкіна, астэагеннай саркомай, саркомай мяккіх тканак, саркомай Юінга, лімфомамі ЦНС, гермінаклеткавымі пухлінамі, пухлінамі ЦНС, эмбрыянальнымі пухлінамі, трафабластычнай хваробай групы высокай рызыкі і г.д., курсы інтэнсіўнай хіміятэрапіі пры лімфомах і саркомах, карэкцыя ўскладненняў хіміятэрапеўтычнага лячэння.
Вынікі лячэння, якое праводзіцца ў аддзяленні, супастаўныя з вынікамі лячэння ў лепшых клініках блізкага і далёкага замежжа.
На працягу 2016 года ў аддзяленні праходзілі лячэнне жыхары Расіі, Украіны, Казахстана - маюцца станоўчыя водгукі аб персанале аддзялення і якасці аказаных медыцынскіх паслуг, падзякі персаналу аддзялення за прафесіяналізм, арганізацыю працы і чулае стаўленне да пацыентаў.
У аддзяленні інтэнсіўных метадаў лячэння працуюць урачы высокай кваліфікацыі з вялікім прафесійным стажам (двое з іх з'яўляюцца членамі Еўрапейскага таварыства медыцынскіх анколагаў), медыцынскія сёстры першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.