Анкалагічнае (гінекалагічнае) аддзяленне

Загадчык анкалагічным
(гінекалагічным)
аддзяленнем

dolomanova elena veniaminovna

Даламанава Алена
Веніямінаўна


Старшая медыцынская
сястра

murina nadezhda ivanovna

Мурына Надзея
Іванаўна

 

Час працы: c 8:00 да 16:12 (пн., аўт., сер., чт., пт.)

Тэлефон загадчыка: +375 (17) 389-96-64

Тэлефон ардынатарскай +375 (17) 265-38-03

 

Аддзяленне анкагінекалогіі на базе РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава аказвае сучасную і кваліфікаваную дапамогу жанчынам у лячэнні пухлінных і перадпухлінных захворванняў жаночай палавой сістэмы.

Урачы нашага аддзялення з'яўляюцца членамі такіх міжнародных таварыстваў анкагінеколагаў як European Society of Gynecological Oncology (ESGO), International Gynecologic Cancer Society (IGCS). Членства ў Беларускім таварыстве анколагаў.

ESGO
IGCS
SGO Certificate

Мы першыя на ўсёй постсавецкай прасторы атрымалі міжнародную акрэдытацыю ESGO як трэнінгавы цэнтр. Гэта дазваляе нам рыхтаваць спецыялістаў еўрапейскага ўзроўню разам з вядучымі анкалагічнымі клінікамі Германіі, Італіі, Іспаніі і іншых краін, якія ўваходзяць у Міжнароднае таварыства анкагінеколагаў (ESGO).

Спектр выконваемых аперацый на базе нашага аддзялення вар'іруе ад малаінвазіўных умяшанняў, якія праводзяцца для ўдакладнення дыягназу або лячэння перадпухліннай паталогіі, да больш складаных, камбінаваных хірургічных умяшанняў пры распаўсюджаных пухлінных працэсах.

Нашы высокакваліфікаваныя супрацоўнікі валодаюць усімі неабходнымі этапамі аперацый, якія выконваюцца ў анкагінекалогіі, уключаючы ўралагічны і практалагічны.

Мы цесна супрацоўнічаем з іншымі спецыялістамі нашага цэнтра, каб падабраць найбольш прыдатны план лячэння для кожнай пацыенткі. Усе найбольш складаныя выпадкі, якія патрабуюць нестандартных падыходаў да лячэння, абмяркоўваюцца кансіліумам, у склад якога ўваходзяць дактары медыцынскіх навук з розных сфер анкалогіі.

Толькі ўсебаковы і ўсёахопны падыход да лячэння пацыента гарантуе, што кожная жанчына атрымае лячэнне, якое ёй падыходзіць. Гэта і з'яўляецца галоўнай задачай нашага аддзялення.

У аддзяленні выконваюцца аперацыі наступных тыпаў

Пры раку цела маткi

  1. экстрафасцыяльная пангістэрэктамія I тып (гістэрэктамія з білатэральнай сальпінгаафарэктаміяй, экстырпацыя маткі з прыдаткамі);
  2. пангістэрэктамія I тып з лімфадэнэктаміяй (выдаленнем тазавых лімфатычных вузлоў);
  3. радыкальная пангістэрэктамія II тып з тазавай лімфадэнэктаміяй;
  4. нервазберагальная пангістэрэктамія з тазавай лімфадэнэктаміяй;
  5. пангістэрэктамія любога тыпу з выдаленнем вялікага сальніка.

Пры злаякасных пухлінах яечнікаў

  1. арганазахавальныя аперацыі ў маладых пацыентак (пры эпітэліяльным раку IA, IC стадыі G1 ступені дыферэнцыявання, пры неэпітэліяльных злаякасных пухлінах I стадыі);
  2. цытарэдуктыўныя аперацыі (аперацыі, накіраваныя на максімальнае выдаленне пухлінных ачагоў); у тым ліку перытанэктамія (выдаленне пашкоджанай брушыны), камбінаваныя аперацыі (выдаленне часткі або ўсяго пашкоджанага пухлінай суседняга органа, магістральнага сасуду з яго пратэзаваннем) пры першасных і рэцыдыўных пухлінах яечнікаў.

Пры пухлінах яечнікаў невялікіх памераў, калі да аперацыі можна меркаваць іх дабраякасны характар, у аддзяленні выконваюцца лапараскапічныя аперацыі з тэрміновым гісталагічным даследаваннем выдаленай пухліны. Пры гэтым канчатковы аб'ём аперацыі і неабходнасць пераходу да адкрытай аперацыі вызначаецца пасля атрымання адказу экспрэс-біяпсіі праз 15-20 хвілін.

Пры раку вульвы

  1. пашыраная вульвэктамія з двухбаковай сцегнава-пахвіннай або сцегнава-пахвінна-падуздышнай лімфадэнэктаміяй як монаблокавая, так і праз паасобныя разрэзы;
  2. рэканструктыўныя і пластычныя аперацыі на вульве выконваюцца ў адзін этап адначасова з анкалагічным этапам аперацыі;
  3. пры пераходзе пухліны на похву, мачавыпускальны канал, кішку апісаныя вышэй аб'ёмы аперацый дапаўняюцца рэзекцыяй пашкоджаных органаў;
  4. пры татальнай паразе вульвы і похвы выконваецца ў адзіным блоку выдаленне маткі, похвы і вульвы.

Пры раку шыйкі маткі

З улікам біялагічных асаблівасцяў і клінічнага цячэння рака шыйкі маткі, стратэгічнай ідэяй аддзялення з'яўляецца практычна замкнёны цыкл лячэбных мерапрыемстваў у пацыентак дадзенага профілю з выкарыстаннем спалучэння хірургічнага лячэння, прамянёвай тэрапіі і хіміятэрапіі, што дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць прынцып радыкальнага лячэння.

У аддзяленні прымяняюцца сучасныя міжнародныя стандарты дыягностыкі і лячэння хворых на рак шыйкі маткі.

Пры выбары таго ці іншага метаду лячэння або іх камбінацыі вопытныя спецыялісты кіруюцца мноствам фактараў, падыходзячы да кожнай пацыенткі і яе праблемы індывідуальна.

Для карэктнага стадзіравання захворвання выкарыстоўваецца інфармацыя, атрыманая з дапамогай УГД органаў малога таза, КТ органаў брушной поласці і МРТ органаў малога таза, ПЭТ-КТ, што дазваляе правільна ацаніць ступень распаўсюджанасці пухліннага працэсу і выбраць найбольш эфектыўны метад лячэння.

У аддзяленні выконваецца ўвесь спектр аперацый у хворых на рак шыйкі маткі: ад максімальна зберагальных (арганазахавальных) да камбінаваных хірургічных умяшанняў на органах малога таза.

Спецыялісты аддзялення выконваюць:

  • ампутацыю шыйкі маткі (розныя віды);
  • усе тыпы гістэрэктамій;
  • кольпацэрвікаэктамію;
  • тазавую лімфадэсекцыю;
  • радыкальную абдамінальную трахелэктамію (арганазахавальная аперацыя).

У апошнія гады асаблівую ролю набывае арганазахавальны кірунак у анкагінекалогіі.

У хворых на рак шыйкі маткі рэпрадуктыўнага ўзросту дадзеная мэта дасягаецца прымяненнем ампутацыі шыйкі маткі (простая вагінальная трахелэктамія) і радыкальнай абдамінальнай трахелэктаміі.

Ампутацыя шыйкі маткі выконваецца пры пачатковых формах рака шыйкі маткі (in situ, мікраінвазіўны рак (IA1 стадыя) у маладых пацыентак, якія жадаюць захаваць рэпрадуктыўную функцыю.

Радыкальная абдамінальная трахелэктамія з'яўляецца ўнікальнай аперацыяй, якая дазваляе захаваць рэпрадуктыўную функцыю ў хворых на інвазіўны рак шыйкі маткі IA2-IB1 стадыі захворвання.

Сутнасць гэтай аперацыі заключаецца ў поўным выдаленні шыйкі маткі з каляшэйкавай клятчаткай (параметрамі), верхняй трэці похвы і тазавымі лімфатычнымі вузламі. Пры гэтым захоўваюцца яечнікі, матачныя трубы і цела маткі, што і забяспечвае магчымасць наступлення цяжарнасці і родаў.

Да аперацыі існуюць строгія паказанні і супрацьпаказанні. Пытанне аб магчымасці яе выканання ў кожным выпадку вырашаецца індывідуальна.

З 2017 года гэты від аперацыі можа быць выкананы лапараскапічным доступам пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў.

Лапараскапічныя аперацыі

У анкагінекалагічным аддзяленні РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава ўкаранёныя і паспяхова выконваюцца на высокім прафесійным узроўні ўсе віды лапараскапічных аперацый пры дабраякасных і злаякасных гінекалагічных захворваннях.

Асноўнымі відамі лапараскапічных аперацый, што выконваюцца ў нашым аддзяленні, з'яўляюцца

  1. выдаленне маткі з прыдаткамі
  2. выдаленне тазавых і забрушных лімфавузлоў
  3. выдаленне вялікага сальніка
  4. аперацыі на прыдатках маткі, уключаючы арганазахавальныя
  5. транспазіцыя яечнікаў з зоны апраменьвання
  6. міямектамія
  7. дыягнастычныя ўмяшанні
  8. лапараскапічная трахелэктаія

Лапараскапічныя аперацыі ў РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава выконваюцца пры наступных захворваннях:

Дабраякасныя

  • міёма маткі, адэнаміёз, простая і складаная жалезістая гіперплазія эндаметрыя, кісты і дабраякасныя пухліны яечнікаў, дысплазіі рознай ступені цяжкасці ў спалучэнні з іншай гінекалагічнай паталогіяй;
  • атыпічная гіперплазія эндаметрыя;
  • памежныя пухліны яечнікаў.

Злаякасныя

  • рак цела маткі I стадыі;
  • рак шыйкі маткі I стадыі (пытанне аб умяшанні вырашаецца строга індывідуальна).

У пацыентак маладога ўзросту, якім плануецца правядзенне спалучанай прамянёвай тэрапіі з нагоды рака шыйкі маткі II стадыі (памеры пухліны не перавышаюць 3 см), магчыма выкананне лапараскапічнай транспазіцыі яечнікаў.

Дыягнастычная лапараскапія выконваецца пры незразумелым клінічным дыягназе і немагчымасці яго ўдакладнення іншымі метадамі, для ацэнкі распаўсюджанасці пухліннага працэсу, устанаўлення стадыі і марфалагічнай верыфікацыі.

Пры наяўнасці паказанняў да кансерватыўнага лячэння ажыццяўляецца спалучэнне прамянёвай або хіміяпрамянёвай тэрапіі з выкарыстаннем найноўшых радыётэрапеўтычных тэхналогій. Пры неабходнасці прамянёвая тэрапія дапаўняецца сеансамі лакальнай гіпертэрміі або фотадынамічнай тэрапіі.
Перадракавыя станы (дісплазіі шыйкі маткі II -III ступені і рак in situ) могуць быць пралечаны метадамі радыяхвалевай тэрапіі або фотадынамічнай тэрапіі з фотасенсібілізатарам “Фаталон”.

Асноўнымі перавагамі мінімальна інвазіўнай хірургіі для пацыента з'яўляюцца:

  • адсутнасць неабходнасці перадаперацыйнай падрыхтоўкі кішэчніка;
  • скарачэнне працягласці аперацыі;
  • значнае памяншэнне страты крыві і, адпаведна, частаты гематрансфузіі;
  • зніжэнне колькасці пасляаперацыйных ускладненняў;
  • памяншэнне болевага сіндрому і дыскамфорту ў пасляаперацыйным перыядзе;
  • значнае скарачэнне працягласці знаходжання ў стацыянары, хуткае аднаўленне працаздольнасці;
  • мінімальны касметычны дэфект.

Sentinel node biopsy - declipse®SPECTSentinel

Увесь спектр пералічаных аперацый можна, пры наяўнасці паказанняў, распачынаць з вызначэння сігнальных лімфавузлоў пры дапамозе апарата Declipse SPECT.

Што з'яўляецца унікальным метадам для жыхароў Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа.

 

Як з намі звязацца

Для таго, каб патрапіць на кансультацыю да спецыяліста нашага аддзялення неабходна папярэдне запісацца на прыём па тэлефонах: +375 (17) 389-99-00; +375 (17) 389-99-10

На базе паліклінічнага аддзялення РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава функцыянуюць тры анкагінекалагічных кабінета:

  • Кабінет № 206 спецыялізуецца на паталогіі шыйкі маткі
  • Кабінет № 205 і 204 займаецца паталогіяй эндаметрыя, яечнікаў, вульвы.

Пры сабе трэба мець вынікі ўсіх абследаванняў, якія былі праведзены па месцы жыхарства, а таксама шкло мікрапрэпаратаў пры іх наяўнасці з апісаннем.

Наша старонка ў FACEBOOK

Аб усіх мерапрыемствах, што праводзяцца ў нашым аддзяленні і апошніх дасягненнях у барацьбе з анкагінекалагічнай паталогіяй вы можаце азнаёміцца на нашай старонцы ў FACEBOOK https://www.facebook.com/oncogynecologydepartment

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram