Анкалагічнае хіміятэрапеўтычнае аддзяленне

Загадчык анкалагічным (хіміятэрапеўтычным
аддзяленнем)

sergeeva o p max

Сяргеева Вольга
Пятроўна


Старшая медыцынская
сястра

10

Ставер Ганна
Уладзіміраўна

 

 Час працы: з 8.30 да 16.12 (пн., аўт., сер., чт., пт.)

  Тэлефон загадчыка:  +375 (17) 389-95-31

  Тэлефон ардынатарскай:  +375 (17) 265-37-81

 

Група хіміятэрапіі

Лячэбная дзейнасць

  1. Урачамі аддзялення ажыццяўляецца клінічнае абследаванне пацыентаў з выкарыстаннем усіх сучасных дыягнастычных магчымасцяў Цэнтра: як для ўстанаўлення дыягназу, распаўсюджанасці пухліннага працэсу, так і для наступнай ацэнкі эфекту ад хіміятэрапіі.
  2. Супрацоўнікі аддзялення ажыццяўляюць лячэбную і кансультацыйную дзейнасць у адпаведнасці з дзеючымі нацыянальнымі пратаколамі лячэння злаякасных наваўтварэнняў, а таксама рэкамендацыямі Еўрапейскага таварыства медыцынскіх анколагаў (ESMO), Амерыканскага таварыства клінічнай анкалогіі (ASCO), Расійскага таварыства клінічнай анкалогіі (RUSSCO).
  3. Урачы валодаюць рознымі спосабамі ўвядзення хіміяпрэпаратаў: унутрывенна - струменева, капежна, у выглядзе сутачных бесперапынных інфузій да 120 гадзін з дапамогай дазатараў лекавых рэчываў, праз спецыяльныя порт-сістэмы; унутрымышачна; інтратэкальна; у плеўральную і брушную паражніну; унутр.
  4. У выпадку развіцця сімптомаў, звязаных з проціпухлінным лячэннем, праводзіцца адпаведная тэрапія, што дазваляе захоўваць высокую якасць жыцця на фоне лячэння.
  5. Пры правядзенні хіміятэрапіі выкарыстоўваюцца сучасныя прынцыпы падтрымліваючага лячэння.
  6. Пры неабходнасці прымяняецца тэрапія, накіраваная на мінімізацыю сімптомаў, звязаных з увядзеннем хіміяпрэпаратаў (дыярэя, стаматыт, інфекцыі і г.д.)
  7. У аддзяленні выкарыстоўваюцца сучасныя цытастатыкі, гарманальныя прэпараты, цытакіны і прэпараты таргетнай тэрапіі.
  8. Для лячэння хворых з метастазамі ў касцях выкарыстоўваюцца бісфасфанаты.

У анкалагічным хіміятэрыпеўтычным аддзяленні лячэнне праводзіцца з прымяненнем сучасных рэжымаў проціпухліннай лекавай тэрапіі пры ўсіх відах і лакалізацыях злаякасных новаўтварэнняў.

Аддзяленне шчыльна супрацоўнічае з анкалагічным (хіміятэрапеўтычным) аддзяленнем дзённага знаходжання, урачы аддзялення ажыццяўляюць кансультацыйны прыём у паліклінічным аддзяленні Цэнтра.

Гісторыя аддзялення

Аддзяленне створана ў 1961 годзе.

Загадвала аддзяленнем з моманту яго стварэння па 1968 год М.А. Шылава, з 1969 па 2002 год- І.І.Качан, з 2002 года - Н.Б. Ермакоў, з 2017 года - В.П. Сяргеева.

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram