Эндаскапічнае аддзяленне

Загадчык эндаскапічным
аддзяленнем

stepanovich d i max

Сцепановіч Дзмітрый
Іванавіч

Старшая медыцынская
сястра

vintskus i i max

Вінцкусь Ірына
Іванаўна

 

 Час працы: з 8:30 да 16:42 (пн., аўт., сер., чт., пт.)

 Тэлефон загадчыка:  +375 (17) 389-95-68

 Тэлефон ардынатарскай:  +375 (17) 389-95-20

 

Асноўны напрамак работы аддзялення - дыягностыка неапластычных працэсаў і перадпухлінных станаў верхніх і ніжніх аддзелаў страўнікава-кішэчнага тракта, трахеабранхіяльнага дрэва, удакладняючая дыягностыка, а таксама інтэрвенцыйныя эндаскапічныя маніпуляцыі.

У 2017 годзе ўведзена ў эксплуатацыю новае эндаскапічнае аддзяленне, у якім функцыянуе 7 маніпуляцыйных кабінетаў: гастраскапіі, калонаскапіі, бронхаскапіі, эндасонаграфіі і энтэраскапіі.

Усе маніпуляцыйныя аснашчаны эндаскапічнымі сістэмамі экспертнага класа (Olympus EXERA III), якія дазваляюць выконваць павелічальную эндаскапію (да 90 разоў) і віртуальную хромаскапію (NBI). Апрацоўка гнуткіх эндаскопаў праводзіцца ў сучасных спецыялізаваных рэпрацэсарах (мыйных машынах) з захаваннем сусветных стандартаў.

Эндаскапічныя маніпуляцыі, такія як калонаскапія, гастраскапія і г.д. - гэта сур'ёзныя працэдуры, вырашыцца на якія пры добрым самаадчуванні і адсутнасці скаргаў досыць складана, але на сённяшні дзень гэта самы надзейны спосаб прадухіліць развіццё рака або выявіць яго на ранніх стадыях.

Сучаснае абсталяванне і бяспечныя метады абязбольвання робяць эндаскапічныя даследаванні лёгка пераноснымі.

У год выконваецца больш за 10 000 маніпуляцый, у тым ліку інтэрвенцыйныя. Пры неабходнасці ўсе даследаванні выконваюцца з выкарыстаннем сучаснай тэхнікі анестэзіі, пры якой пацыент знаходзіцца ў прытомнасці, можа самастойна дыхаць і кантактаваць з урачом. Акрамя таго пры выкананні калонаскапіі для раздзімання кішэчніка ў нашым аддзяленні выкарыстоўваецца вуглякіслы газ, а не паветра. Ён рассмоктваецца значна хутчэй за паветра, што дазваляе паменшыць ўздуцце і непрыемныя адчуванні пасля працэдуры.

У аддзяленні праводзіцца ўвесь спектр дыягнастычных даследаванняў:

  • калонаскапія;
  • гастраскапія;
  • бронхаскапія;
  • энтэраскапія;
  • эндасонаграфія трахеябранхіяльнага дрэва;
  • эндасонаграфія стрававода, страўніка, перыгастральнай прасторы, панкрэатабіліярнай зоны;
  • канфакальная лазерная эндамікраскапія.

Акрамя дыягнастычных даследаванняў у аддзяленні выконваюцца інтэрвенцыйныя маніпуляцыі:

  1. поліпектамія ўтварэнняў верхніх і ніжніх аддзелаў страўнікава-кішэчнага тракта;
  2. эндаскапічная рэзекцыя слізістай страўніка і страўнікава-кішэчнага тракта;
  3. эндаскапічная дысекцыя ў падслізістым слаі страўніка і страўнікава-кішэчнага тракта;
  4. рэканалізацыя рубцовых, пухлінных стрыктур страўнікава-кішэчнага тракта, трахеабранхіяльнага дрэва;
  5. устаноўка стэнтаў пры стрыктуры (звужэнні) страўнікава-кішэчнага тракта, трахеабранхіяльнага дрэва;
  6. брахітэрапія (эндаскапічнае падвядзенне інтрастатаў да пухліны) для правядзення кантактнай прамянёвай тэрапіі;
  7. эндасонаграфія органаў страўнікава-кішэчнага тракта і трахеабранхіяльнага дрэва з пункцыйнай біяпсіяй ці без яе.

Усе даследаванні праводзяцца з захаваннем міжнародных патрабаванняў да тэхнікі даследавання, а таксама санітарна-гігіенічных нормаў.

Image101
Image102
Image103

Павышэнне кваліфікацыі

На базе аддзялення праходзяць падрыхтоўку ўрачы-эндаскапісты, хірургі і гастраэнтэралогі розных лячэбных устаноў і анкалагічных клінік Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram