Група прамянёвай дыягностыкі
Кіраўнік групы прамянёвай дыягностыкі
Карман Андрэй Веніямінавіч
Асноўная задача групы -- павышэнне навуковага ўзроўню дыягнастычных даследаванняў, якя праводзяцца, і развіццё навукі ў аддзяленнях і падраздзяленнях дыягнастычнага профілю Цэнтра.
Група прамянёвай дыягностыкі арганізавана ў маі 2011 года.
Асноўная задача групы -- павышэнне ўзроўню даследаванняў у дыягнастычных падраздзяленнях Цэнтра з выкарыстаннем навукова абгрунтаванага падыходу.
Выкарыстоўваючы ўжо наяўныя і асвойваючы новыя эфектыўныя метады прамянёвай візуалізацыі, супрацоўнікі групы дапамагаюць клінічным урачам у ацэнцы распаўсюджанасці першаснай пухліны і выяўленасці метастатычнага працэсу.
Клінічнай базай групы прамянёвай дыягностыкі з'яўляюцца дыягнастычныя аддзяленні Цэнтра:
- аддзяленне прамянёвай дыягностыкі;
- аддзяленне ўльтрагукавой дыягностыкі;
- эндаскапічнае аддзяленне;
- аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі;
- Рэспубліканскі цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі.
Высокатэхналагічныя і складаныя медыцынскія ўмяшанні, якія выконваюцца супрацоўнікамі групы прамянёвай дыягностыкі:
- паўторная мультыфакальная трансрэктальная біяпсія прастаты з улікам дадзеных мультыпараметрычнай магнітна-рэзананснай тамаграфіі пад ультрагукавым кантролем;
- кампрэсійная эластаграфія;
- усе віды біяпсіі пухлін органаў і тканак пад ультрагукавым кантролем;
- радыёчастотная аблацыя пухлін розных лакалізацый пад ультрагукавым і камп'ютарна-тамаграфічным кантролем.
Даследаванні
Навукова-даследчыя работы, якія выконваюцца ў рамках дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы:
- "Распрацаваць і ўкараніць метад комплекснай дыягностыкі рака прастаты";
- "Распрацаваць і ўкараніць метад вызначэння распаўсюджанасці пухліннага працэсу, прагназавання і кантролю эфектыўнасці лячэння злаякасных лімфом на аснове выкарыстання дыфузійна-ўзважанай магнітна-рэзананснай тамаграфіі";
- "Распрацаваць і ўкараніць комплексны метад малекулярна-генетычнай і прамянёвай дыягностыкі рака прастаты";
- "Распрацаваць і ўкараніць комплексны метад стадзіравання, ранняга прагназавання і ацэнкі эфектыўнасці лячэння лімфом на аснове дыферэнцыраванага выкарыстання ФДГ-ПЭТ / КТ і МРТ-ДВІ ўсяго цела".