Група стэрэатаксічнай прамянёвай тэрапіі
Стэрэатаксічная радыёхірургія (CРХ) - гэта падвядзенне вялікай дозы апраменьвання да мішэні за адну фракцыю. Першапачаткова СРХ выкарыстоўвалася толькі для лячэння паталагічных утварэнняў галаўнога мозгу. У цяперашні час радыёхірургічныя методыкі прымяняюцца для лячэння злаякасных новаўтварэнняў розных лакалізацый.
Радыёхірургія, якая выконваецца з дробнымі дозамі, вядомая як фракцыянаваная радыётэрапія (СРТ).Нягледзячы на сваю назву СРХ (СРТ) не з'яўляецца хірургічнай працэдурай. Методыка мае на ўвазе высокадакладную дастаўку да мішэні вялікай дозы выпраменьвання ў абыход здаровых тканак, размешчаных побач.
Перавагі правядзення стэрэатаксічнай радыёхірургіі
Стэрэатаксічная радыёхірургія і экстракраніяльныя стэрэатаксічныя ўмяшанні ўяўляюць сабой важную альтэрнатыву адкрытым хірургічным працэдурам, асабліва для пацыентаў, якія не ў стане вынесці аперацыю.
Стэрэатаксічныя ўмяшанні паказаны пры пухлінах, якія:
- Знаходзяцца побач з жыццёва важнымі органамі.
- Размешчаныя ў цяжкадаступных для хірурга месцах.
- Змяняюць сваё становішча пры фізіялагічных рухах, напрыклад, дыханні.
Паказанні да правядзення стэрэатаксічнай радыёхірургіі
Радыёхірургічныя працэдуры выкарыстоўваюцца для лячэння шматлікіх пухлін галаўнога мозгу, уключаючы:
- Дабраякасныя і злаякасныя новаўтварэнні.
- Адзіночныя і множныя пухліны.
- Першасныя і метастатычныя паразы.
- Астаткавыя пухлінныя ачагі пасля хірургічнага ўмяшання.
- Інтракраніяльныя паразы і пухліны чэрапа і вачніцы.
- Для лячэння артэрыявенозных мальфармацый (АВМ).
- Для лячэння іншых неўралагічных станаў і захворванняў.
Экстракраніяльная стэрэатаксічная радыётэрапія прымяняецца пры злаякасных і дабраякасных пухлінах невялікага ці сярэдняга памеру, уключаючы пухліны наступных лакалізацый:
- Галавы і шыі.
- Лёгкіх.
- Печані.
- Брушной паражніны.
- Прастаты.
- Пазваночніка.
Пры правядзенні стэрэатаксічных умяшанняў выкарыстоўваюцца наступныя тэхналогіі:
- Методыкі трохмернай візуалізацыі і лакалізацыі, што дазваляе вызначыць дакладныя каардынаты пухліны або органа-мішэні.
- Прыстасаванні для імабілізацыі і стараннага пазіцыянавання пацыента.
- Дакладна сфакусаваныя пучкі гама-прамянёў або рэнтгенаўскіх прамянёў, якія сыходзяцца на пухліне або іншым паталагічным утварэнні.
- Методыкі правядзення радыётэрапіі пад візуальным кантролем, якія маюць на ўвазе адсочванне становішча пухліны на працягу ўсяго цыкла апраменьвання, што дазваляе павялічыць дакладнасць і эфектыўнасць лячэння.
У нашым Цэнтры ў 2017 годзе ўстаноўлены дзве машыны, якія дазваляюць праводзіць сеансы СРХ (СРТ): лінейны паскаральнік "TrueBeam" і Гама-нож "PERFEXION".