Кансультацыйна-паліклінічнае аддзяленне

Загадчык
кансультацыйна-паліклінічным
аддзяленнем

kuriyan

Кур'ян Ларыса
Міхайлаўна


Старшая
медыцынская сястра


klimovec natalya vasilevna

Клімавец Наталля
Васільеўна

 

 Час працы: з 8.00 да 16.30 (пн., аўт., сер., чт., пт.)

 Тэлефон загадчыка:  +375 (17) 389-95-50

 Тэлефон старшай медыцынскай сястры:  +375 (17) 389-95-26

 Тэлефон для папярэдняга запісу на прыём да спецыялістаў аддзялення:  +375 (17) 389-99-10 (пн., аўт., сер., чт., пт. з 8.00 да 16.30)

 


Рэжым работы кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення

пн., аўт., сер., чт., пт.

8:00-20:00

суб., нядз.

выхадны

Памятка для пацыентаў і сваякоў

Гадзіны прыёму (паліклініка):

8:00 — 20:00

Что взять с собой:

пашпарт, накіраванне

 

Здымкі і апісанне (заключэнне) МРТ, КТ, УГД-даследаванняў, гісталагічныя матэрыялы

Паважаныя пацыенты, сваякі і госці нашага цэнтра!
Мы дапаможам Вам знайсці адказы на важныя для Вас пытанні па:

  • пухлінах галаўнога, спіннога мозгу, пазваночніка (нейраанкапаталогія і анкавертэбрапаталогія)
  • пухлінах галавы і шыі
  • пухлінах тканак вачэй (анкаафтальмалагічная паталогія)
  • пухлінам органаў грудной клеткі (таракальная анкапаталогія)
  • пухлінах органаў брушной поласці
  • пухлінах жаночых палавых органаў (анкагінекалагічная паталогія)
  • пухлінах мочавыдзяляльнай сістэмы і мужчынскіх палавых органаў (анкаўралагічная паталогія)
  • пухлінах малочнай залозы (анкамамалагічная паталогія)
  • пухлінах мяккіх і касцёва-храстковых тканін
  • рэканструктыўнай і пластычнай анкахірургіі
  • анкапаталогіі лімфапраліфератыўнай сістэмы
  • лекавай тэрапіі пухлін (хіміятэрапія, імунатэрапія, гармонатэрапія, таргетная тэрапія)
  • прамянёвай тэрапіі пухлін
  • паліятыўнай дапамогі пры анкалагічных захворваннях.

Для Вас створаны камфортныя ўмовы знаходжання ў нашым аддзяленні: папярэдні запіс, электронныя даведнікі, камфартабельная мэбля, ліфт для пацыентаў з абмежаванымі магчымасцямі, туалетныя пакоі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Кансультацыі ў аддзяленні праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты -- кандыдаты медыцынскіх навук, дактары вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі. У складаных і нестандартных клінічных сітуацыях да кансультацый прыцягваюцца вядучыя спецыялісты Цэнтра (доктары медыцынскіх навук, прафесары, кіраўнікі навуковых аддзелаў і лабараторый, вядучыя навуковыя супрацоўнікі, загадчыкі профільных клінічных аддзяленняў).

Просім звярнуць увагу на наступнае: кансультацыя ўрача-спецыяліста РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава ў рамках стандартаў медыцынскай дапамогі на бясплатнай аснове магчымая пры наяўнасці накіравання раённых урачоў-анколагаў Мінскай вобласці, абласных і міжраённых анкалагічных дыспансэраў, дакумента, які сведчыць асобу (пашпарта), і папярэдняга запісу на прыём.

Тэрміновыя кансультацыі спецыялістаў кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення Цэнтра ўзгадняюцца з загадчыцай аддзялення. Кантактны тэлефон +375 (17) 389-95-50.

Пры адсутнасці неабходных дакументаў і запісу на прыём кансультацыя можа быць праведзена толькі на платнай аснове.

Аб прыёме грамадзян Рэспублікі Беларусь на платнай аснове можна азнаёміцца тут.

Аб прыёме замежных грамадзян можна азнаёміцца тут.

Таксама на платнай аснове вы можаце запісацца на прыём да аднаго з вузканакіраваных спецыялістаў:

Спецыялісты

Тэлефон для папярэдняга запісу

ЛОР-урач,

+375 (17) 389-99-00(пн., аўт., сер., чт., пт. з 8.00 да 16.30)

анкадэрматолаг

спецыяліст па эстэтычнай гінекалогіі

+375 (17) 389-99-00(пн., аўт., сер., чт., пт. з 8.00 да 16.30)

Займайцеся сваім здароўем, мы вам дапаможам.

З павагай, супрацоўнікі кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення.

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram