Лабараторыя абдамінальнай анкапаталогіі

загадчык лабараторыі
абдамінальнай анкапаталогіі

shmak andrei ivanovich

Шмак Андрэй
Іванавіч

 

 Час працы: з 8.30 да 16.40 (пн. аўт. сер, чт, пт.)

 Тэлефон загадчыка:  +375 (17) 389-95-77

 

Лабараторыя абдамінальнай анкапаталогіі з'яўляецца структурным падраздзяленнем хірургічнага аддзела.

Асноўныя напрамкі навукова-практычнай дзейнасці лабараторыі абдамінальнай анкапаталогіі заключаюцца ў распрацоўцы эфектыўных метадаў лячэння і рэабілітацыі пацыентаў з новаўтварэннямі страўнікава-кішэчнага тракта, уключаючы новаўтварэнні печані, падстраўнікавай залозы, тонкага і тоўстага кішэчніка, пазаарганных пухлін брушной поласці забрушынавай прасторы.

Прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў лабараторыі, з'яўляюцца распрацоўка новых метадаў хірургічнага і камбінаванага лячэння новаўтварэнняў гепатапанкрэатадуадэнальнай зоны, каларэктальнага рака, метадаў прафілактыкі і лячэння перытанеальнай дысемінацыі ў радыкальна прааперыраваных пацыентаў з ракам страўніка і тоўстай кішкі, а таксама распрацоўка метадаў метабалічнай і медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў дадзенага профілю. Актыўна ўкараняюцца праграмы скрынінга.

Клінічная база лабараторыі прадстаўлена аддзяленнем гепатапанкрэатабіліарнай паталогіі і аддзяленнем калапракталогіі.

Супрацоўнікамі лабараторыі ўкаранёныя і выконваюцца практычна ўсе сучасныя метады лячэння злаякасных новаўтварэнняў брушной поласцi, такія як:

  1. гастрапанкрэатадуадэнальная рэзекцыя, дыстальная рэзекцыя падстраўнікавай залозы, рэзекцыя цела падстраўнікавай залозы. Пры неабходнасці робіцца рэзекцыя і пратэзаванне магістральных сасудаў;
  2. рэзекцыі тонкага і тоўстага кішэчніка, у тым ліку малаінвазіўная хірургія;
  3. выдаленне пазаарганных новаўтварэнняў брушной поласцi, выдаленне злаякасных новаўтварэнняў забрушынавай прасторы, уключаючы камбінаваныя аперацыі з рэзекцыяй / выдаленнем сумежных органаў брушной поласці і забрушынавай прасторы, сасудаў;
  4. анатамічныя і неанатамічныя рэзекцыі печані, халецыстэктамія;
  5. фарміраванне біліадыгестыўных сувусцяў, абыходных гастраэнтэраанастамозаў і міжкішэчных савусцяў;
  6. розныя варыянты дэкампрэсіі жоўцепратокаў і іх стэнціраванне;
  7. перытанэктамія з унутрыбрушной тэрмахіміятэрапіяй пры метастатычным пашкоджанні брушыны;
  8. празбрушная рэзекцыя прамой кішкі з мезарэктумэктаміяй, брушынна-анальная рэзекцыя прамой кішкі з апусканнем ў анальны канал сігмападобнай кішкі і фарміраваннем першаснага калаанальнага анастамоза, экстырпацыя прамой кішкі;
  9. татальная калапрактэктамія з фарміраваннем тазавага тонкакішэчнага рэзервуара;
  10. хірургічнае лячэнне пацыентаў на рак анальнага канала;
  11. выдаленне пазаарганных пухлін брушной поласцi, забрушынавай прасторы і малога таза;
  12. шматкампанентнае лячэнне пацыентаў з метастазамі каларэктальнага рака ў печані, уключаючы рэзекцыі печані рознага аб'ёму, радыёчастотную аблацыю метастазаў у печані;
  13. хіміяэмбалізацыя пячоначнай артэрыі;
  14. рэканструктыўныя і аднаўленчыя аперацыі ў стаміраваных пацыентаў з каларэктальным ракам;
  15. малаінвазіўная хірургія (лапараскапічныя аперацыі пры раку абадковай і прамой кішкі, трансанальныя эндаскапічныя аперацыі - ТЭА).

Доктарскія дысертацыі

  1. Кахнюк В.Т. Камбінаванае лячэнне і рэабілітацыя хворых на рак прамой кішкі (1995);
  2. Шмак А.І. Прафілактыка развіцця мясцовых рэцыдываў і аддаленых метастазаў у аперабельных хворых на рак страўніка (2005 г.).

Кандыдацкія дысертацыі

  1. Валачковіч С.А. Параўнальная эфектыўнасць камбінаваных метадаў лячэння рака страўніка (1991);
  2. Шмак А.І. Інтэнсіўная перадаперацыйная хіміяпрамянёвая тэрапія ў камбінаваным лячэнні рака страўніка (1992);
  3. Зельтэн К.А. Штучная гіперглікемія ў камбінаваным лячэнні хворых на рак прамой кішкі (1993 г.);
  4. Мароз Е.Г. Камбінаванае лячэнне хворых на каларэктальны рак з выкарыстаннем высокіх разавай і сумарнай доз перадаперацыйнай прамянёвай тэрапіі і атыаксідантнага комплексу вітамінаў (1996 г.);
  5. Лабінскі А.А. Камбінаванае лячэнне мясцова-распаўсюджанага рака падстраўнікавай залозы (1999);
  6. Кейс Г.Д. Параўнальны аналіз вынікаў розных спосабаў камбінаванага лячэння хворых на рак прамой кішкі (2001);
  7. Калядзіч Г.І. Камбінаванае лячэнне хворых на рак прамой кішкі з прымяненнем перадаперацыйнай буйнафракцыйнай дыстанцыйнай і спалучанай прамянёвай тэрапіі (2006);
  8. Камышнікаў А.В. Уплыў хранічнага пераксіднага стрэсу на вынікі хірургічнага лячэння хворых на рак страўніка (2008);
  9. Рэбека І.В. Дыягностыка метастазаў каларэктального рака ў печані і лячэнне хворых з резектабельнымі метастазамі (2010);
  10. Ануфрыёнак І.В. Лячэнне хворых на каларэктальны рак III стадыі з прымяненнем ад’ювантнай хіміятэрапіі (2013 года).

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram