Лабараторыя рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі

Загадчык лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі

horov zad

Хораў Антон
Алегавіч

 

 Час працы: з 8:30 да 17:00 (Пн. Вт. Пар. Чт. Пт.)

  Тэлефон загадчыка:  +375 (17) 389-95-57

 

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці лабараторыі з'яўляюцца правядзенне фундаментальных, прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку інавацыйных метадаў ранняй дыягностыкі, лячэння, медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з пухлінамі:

  • малочнай залозы;
  • мяккіх тканак;
  • апорна-рухальнага апарата.

Важным складнікам навуковых даследаванняў лабараторыі з'яўляецца распрацоўка і практычнае прымяненне метадаў захавання фертыльнай функцыі ў пацыентаў маладога ўзросту пры злаякасных новаўтварэннях малочнай залозы шляхам выкарыстання сучасных рэпрадуктыўных тэхналогій.

У аддзяленні анкамамалогіі РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава праводзіцца распрацоўка і выкарыстанне ў паўсядзённай практыцы індывідуалізаванай / персаніфікаванай (біялагічна абгрунтаванай) неад’ювантнай (перадаперацыйнай) і ад’ювантнай (пасляаперацыйнай) сістэмнай тэрапіі пры злаякасных новаўтварэннях малочнай залозы з выкарыстаннем сучасных малекулярна-генетычных характарыстык пухлінных тканак.

Для вызначэння біялагічнай структуры пухлін выкарыстоўваецца шырокі патэрн малекулярна-генетычных даследаванняў, праводзіцца скрынінг спадчынных пухлін малочнай залозы.

Асаблівая ўвага надаецца рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі - кампаненту комплекснага лячэння пацыентаў.

Для стадзіравання захворванняў прымяняецца пазітронна-эмісійная тамаграфія, сумешчаная з камп’ютарнай тамаграфіяй, магнітна-рэзанансная тамаграфія.

Высокакваліфікаваныя спецыялісты выконваюць высокатэхналагічныя хірургічныя ўмяшанні пры злаякасных новаўтварэннях малочнай залозы (арганазахавальныя, рэканструктыўна-аднаўленчыя, пластычныя аперацыі, біяпсіі сігнальных лімфатычных вузлоў пры пухлінах малочнай залозы і меланоме) з выкарыстаннем сучаснага медыцынскага абсталявання:

  • інвазіўныя дыягнастычныя маніпуляцыі: тонкаігольныя біяпсіі, трэпан-біяпсіі, эксцызійныя біяпсіі;
  • дыягнастычныя сектаральныя рэзекцыі, у тым ліку з папярэдняй маркіроўкай утварэнняў, якія не пальпіруюцца, пад УГД/рэнтген-кантролем з наступным тэрміновым і (або) планавым гісталагічным даследаваннем;
  • лампэктаміі, мастэктаміі ў розных мадыфікацыях, у тым ліку з аднамомантавай рэканструкцыяй: падскурныя мастэктаміі з пластыкай уласнымі тканкамі, падскурныя мастэктаміі з пластыкай эндапратэзам;
  • пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў выконваюцца аператыўныя ўмяшанні на контрлатэральнай малочнай залозе;
  • адтэрмінаваныя рэканструктыўна-аднаўленчыя аперацыі з выкарыстаннем метаду хранічнай дэрматэнзіі (устаноўка ўнутрытканкавага экспандэра), перамяшчэнне торакадарсальнага акраўка, аднаўленне саскова-арэалярнага комплексу;
  • праводзіцца дыягностыка і лячэнне дабраякасных і злаякасных пухлін малочных залоз у мужчын.

Лячэнне пацыентаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з самымі апошнімі сусветнымі навуковымі дасягненнямі.

Выконваецца шырокі спектр пластычных аперацый:

  • павелічэнне малочных залоз з дапамогай эндапратэзаў (аугментацыйная мамапластыка);
  • памяншэнне малочных залоз (рэдукцыйная мамапластыка);
  • падцягванне малочных залоз (мастапексія);
  • карэкцыя саска і арэолы;
  • устараненне гінекамастыі (выдаленне залішніх тканак грудных залоз у мужчын);
  • ліпасакцыя;
  • ліпафілінг (фэтграфтынг);
  • абдамінапластыка (без / з устараненнем дыястазу прамых мышцаў жывата);
  • хірургічная карэкцыя формы і аб'ёму ягадзіц з дапамогай эндапратэзаў;
  • карэкцыя рубцоў і шнараў.

 

На базе лабараторыі праводзіцца навучанне спецыялістаў з краін СНД: Таджыкістана, Грузіі, Туркменістана, Казахстана.

Праводзіцца падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Лабараторыя падтрымлівае партнёрскія адносіны з навуковым калектывам ТАА “Расійскае таварыства анкамамалогіі”.

18 07 2019 1

Біяпсія сігнальнага лімфатычнага вузла

З 2017 года на базе лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава прымяняецца радыеізатопны метад біяпсіі сігнальных лімфатычных вузлоў пры ранніх захворваннях малочнай залозы (cT1-2N0M0).

Біяпсія сігнальных лімфатычных вузлоў - адзін з сучасных метадаў ранняй дыягностыкі змяненняў у лімфатычных вузлах пры захворваннях малочнай залозы. Падчас правядзення працэдуры лімфатычны вузел ідэнтыфікуецца, выдаляецца і даследуецца для вызначэння наяўнасці ў ім пухлінных клетак.

Сігнальны лімфатычны вузел (Соргіуса) - першы вузел, у які злаякасныя клеткі распаўсюджваюцца з першаснай пухліны малочнай залозы. Сігнальнымі могуць быць больш за адзін лімфатычны вузел. Лакалізацыя іх можа быць розная, але найбольш тыповым размяшчэннем з'яўляюцца: край вялікай грудной мышцы па пярэдняй падпахавай лініі, парастэрнальная вобласць (па ходзе a.thoracica interna).

Схема лімфаадтоку малочнай залозы:

15 05 2019 1

1 — вузел Соргіуса;

2 — цэнтральныя падпахавыя лімфатычныя вузлы;

3 — падключычныя лімфатычныя вузлы;

4 — надключычныя лімфатычныя вузлы;

5 — глыбокія шыйныя лімфатычныя вузлы;

6 — парастэрнальныя лімфатычныя вузлы;

7 — перакрыжаваныя лімфатычныя шляхі, якія злучаюць лімфатычныя сістэмы абедзвюх малочных залоз;

8 — лімфатычныя сасуды, якія ідуць у брушную поласць;

9 — паверхневыя пахвінныя лімфатычныя вузлы.

Як праводзіцца біяпсія сігнальнага лімфатычнага вузла?

Ход аперацыі: за суткі да запланаванай працэдуры ўводзіцца (4 кропкі ін'екцыі) радыёфармпрэпарат. 99mTc-сенці-сцынт (нанакалоід альбуміна), 50-100МБк. Затым выконваецца лімфасцынціграфія з наступнай наскурнай маркіроўкай зоны лакалізацыі падпахавага сігнальнага лімфатычнага вузла. Інтрааперацыйна, з выкарыстаннем навігацыйнай сістэмы SurgicEye - declipseSPECT (Germany), робіцца дэтэкцыя і выдаленне сігнальнага вузла з падпахавай вобласці. Ажыццяўляецца гама-кантроль выдаленага матэрыялу. Макрарэпарат адсылаецца на тэрміновае гісталагічнае даследаванне, вынік якога дазваляе падчас аперацыі вырашыць пытанне аб мэтазгоднасці поўнай падпахавай лімфадысекцыі. Біяпсія сігнальнага лімфатычнага вузла звычайна праводзіцца адначасова з выдаленнем першаснай пухліны малочнай залозы. Працэдура таксама можа быць выкананая да выдалення пухліны або пасля.

Адмоўны вынік біяпсіі сігнальнага лімфатычнага вузла азначае, што пухліна не здольная метастазіраваць ў бліжэйшыя лімфатычныя вузлы або ў іншыя органы.

Важна !!! Пры адмоўным выніку біяпсіі няма неабходнасці выдаляць усе рэгіянарныя лімфатычныя вузлы.

Станоўчы вынік біяпсіі паказвае на тое, што пухлінныя клеткі прысутнічаюць у сігнальным лімфатычных вузле і могуць выяўляцца ў іншых бліжэйшых рэгіянальных лімфатычных вузлах і, магчыма, у іншых органах. Пры станоўчым выніку выдаляюцца ўсе регіянарныя лімфатычныя вузлы.

Перавагі выканання біяпсіі сігнальнага лімфатычнага вузла:

-магчымасць пазбегнуць шырокіх аперацый на рэгіянарных лімфатычных вузлах;

-адсутнасць ацёку верхняй канечнасці пасля аперацыі;

–захаванне адчувальнасці скуры і рухомасці канечнасці з таго боку, дзе рабілася аперацыя;

–адсутнасць назапашвання лімфатычнай вадкасці ў зоне аперацыі.

Біяпсія сігнальнага лімфатычнага вузла не выконваецца пры:

–мясцовым распаўсюджванні (T3/T4), агрэсіўным характары росту пухліны;

–інфламаторнай (запаленчай) форме захворвання малочнай залозы (вынікі біяпсіі могуць аказацца непраўдзівымі па прычыне ўскладнення адтоку лімфы па паталагічна змененых падскурных лімфатычных сасудах);

–клінічна вызначаных і пацверджаных біяпсіяй падмышачных лімфатычных вузлах, якія пацярпелі (N1);

–захворваннях малочнай залозы на фоне цяжарнасці.

Навіна! Пластычная хірургія

Лепшыя высокакваліфікаваныя спецыялісты лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі праводзяць вельмі складаныя пластычныя аперацыі, накіраваныя на карэкцыю і прафілактыку эстэтычных і функцыянальных недахопаў, а таксама ўзроставых змен на платнай аснове для пацыентаў не анкалагічнага профілю.

У РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава ёсць усе ўмовы для неабходнага абследавання пацыентаў перад выкананнем пластычных аперацый, маецца ўнікальная магчымасць пасляаперацыйнага назірання за пацыентамі ва ўмовах стацыянара і магчымасць ліквідацыі пасляаперацыйных ускладненняў.

Кансультацыйны прыём пацыентаў вядзе вопытны спецыяліст — урач-анколаг-хірург Радчанка Арцём Ігаравіч, першая кваліфікацыйная катэгорыя, вопыт працы больш за 10 гадоў. Кансультацыі ажыццяўляюцца ў кансультацыйна-паліклінічным аддзяленні па папярэднім запісе: +375 (17) 389 99 10.

23_05_2019_0000.jpg

Графік прыёму

Дзень тыдня

Час прыёму

Панядзелак

8:00 – 10:00

Аўторак

8:00 – 10:00

Серада

8:00 – 10:00

Чацвер

16:00 – 18:00

Пятніца

8:00 – 10:00

Віды пластычных аперацый

Павелічэнне малочных залоз з дапамогай эндапратэзаў (аугментацыйная мамапластыка)

Мамапластыка шляхам імплантацыі эндапратэзаў паказана пры прыроджаным недаразвіцці малочных залоз, выяўленай асіметрыі залозаў, дэфармацыі пасля раней перанесеных аперацый, пасляродавай інвалюцыі (зваротным развіцці, памяншэнні малочных залоз). Выкарыстоўваюцца самыя сучасныя і высакаякасныя імплантаты.

Памяншэнне малочных залоз (рэдукцыйная мамапластыка)

  Рэдукцыйная мамапластыка выконваецца з мэтай змяншэння малочных залоз і паляпшэння іх формы і прадугледжвае вырашэнне трох асноўных задач:

1) змяншэння залішняга аб'ёму тканак залозы,

2) устаранення апушчэння саска і арэолы,

3) выдалення лішку празмерна расцягнутай скуры малочнай залозы.

Падцяжка малочных залоз (мастапексія)

Апушчэнне малочных залоз -- натуральны працэс. Страта формы залозы асабліва хутка адбываецца пасля цяжарнасці, кармлення грудзьмі ці значнага зніжэння масы цела. Змена формы і памераў малочных залоз можа быць звязана са спадчыннымі фактарамі, якія часта ўздзейнічаюць толькі на адну з іх і вядуць да ўзнікнення асіметрыі. У такіх выпадках можа быць выканана мастапексія.

Карэкцыя саска і арэолы

Дэфармацыі саска і арэолы -- уцягнуты сасок, занадта вялікі (гіпертрафіраваны) сасок, арэола занадта вялікага дыяметра, дэфармаваныя і асіметрычныя арэолы. Усе гэтыя недахопы карэктуюцца з дапамогай хірургічных умяшанняў.

Устараненне гінекамастыі (выдаленне залішніх тканак грудных залоз у мужчын)

Гінекамастыя -- дабраякаснае павелічэнне грудных залоз у мужчын, якое можа быць абумоўлена рознымі эндакрыннымі зменамі. Гэты стан карэктуецца аперацыйным шляхам.

Ліпасакцыякасметычная аперацыя, накіраваная на выдаленне тлушчавых адкладаў хірургічным шляхам. Найбольш часта аперацыя выконваецца на праблемных зонах, якія прыводзяць да дыспрапорцыі фігуры: жываце і таліі, знешніх і ўнутраных паверхнях сцёгнаў, ягадзіцах, каленях, галёнках, плячах, шчоках, шыі і падбародку. Падчас адной аперацыі магчыма выдаленне тлушчавай тканіны з некалькіх абласцей.

Ліпафілінг бяспечны і эфектыўны метад аднаўлення аб'ёму падскурных тлушчавых адкладаў уласнымі тлушчавымі клеткамі пацыента. Гэта ўнікальная эстэтычная працэдура, якую можна выкарыстаць таксама і ў анкалагічных пацыентаў пасля праведзенага радыкальнага лячэння з мэтай дасягнення прымальных касметычных вынікаў. Пры ліпафілінгу тлушчавыя адклады перасаджваюць з зоны жывата і ўнутранай частцы сцёгнаў у праблемныя зоны: малочныя залозы, ягадзіцы, кісці рук і інш. Уласныя тлушчавыя тканкі бяспечныя, бо не выклікаюць алергічнай рэакцыі.

Ліпасакцыю і ліпафілінг можна праводзіць адначасова. Спачатку хірург выдаляе лішак тлушчавых адкладаў з жывата і сцёгнаў, а потым перамяшчае яго ў зоны, якія трэба павялічыць.

Абдамінапластыка (без /з устараненнем дыястазу прамых цягліц жывата)

Прымальныя з эстэтычнага пункту гледжання контуры жывата могуць з цягам часу мяняцца, асабліва ў жанчын, і асноўнай прычынай гэтых змяненняў з'яўляецца цяжарнасць. Скура і мышцы пярэдняй брушной сценкі пры гэтым механічна расцягваюцца, расслабляюцца. Калагенавыя валокны, не вытрымаўшы напружання, разрываюцца, што прыводзіць да з'яўлення множных рубцоў-расцяжак. Пасля родаў часта назіраецца разыходжанне прамых цягліц жывата. Жывот страчвае сваю форму. Значнае назапашванне тлушчавых адкладаў у вобласці жывата пры няправільным харчаванні, гарманальных парушэннях, спадчыннай схільнасці акрамя відавочных эстэтычных недахопаў прычыняе вялікія фізічныя і эстэтычныя нязручнасці не толькі жанчынам, але і мужчынам. Залішняя маса адвіслага жывата змяняе размеркаванне нагрузкі на пазваночнік і нярэдка ў пацыентаў развіваецца спецыфічны сіндром, які праяўляецца нетрыманнем мачы і болем у паясніцы. Ствараюцца таксама ўмовы для развіцця застойных з'яў у ніжніх канечнасцях і варыкознага пашырэння вен.

У такіх выпадках выконваецца пластыка пярэдняй брушной сценкі.

Хірургічная карэкцыя формы і аб'ёму ягадзіц з дапамогай эндапратэзаў (глютэапластыка)

Павялічыць аб'ём ягадзіц і ліквідаваць адвісанне можна з дапамогай імплантацыі пратэзаў ягадзіц. Карэкцыі падлягаюць толькі верхнія часткі ягадзіц, размешчаныя на 7-10 см ніжэй таліі, якія могуць выглядаць плоскімі, як пры недастатковым развіцці ягадзічных цягліц у маладых пацыентаў, так і пры ўзроставых зменах. Аперацыя дазваляе ў кароткія тэрміны вырашыць праблемы з плоскімі і адвіслымі ягадзіцамі, больш за тое пасля аперацыі падцягваюцца сцёгны.

Карэкцыя рубцоў і шнараў

Перанесеныя хірургічныя ўмяшанні, розныя траўмы бытавога і вытворчага характару пакідаюць свае сляды на целе. У дадзеным выпадку на дапамогу могуць прыйсці аперацыі па карэкцыі рубцоў і шнараў, якія дазваляюць зрабіць рубцы максімальна тонкімі і незаўважнымі, схаваць іх у натуральных зморшчынах скуры. Але важна разумець, што на сённяшні дзень няма працэдуры, якая дазваляе цалкам пазбавіцца ад рубцоў. Задача пластычных хірургаў -- зрабіць іх максімальна тонкімі, эстэтычнымі і малапрыкметнымі.

Больш падрабязную інфармацыю аб кожнай пластычнай аперацыі Вы зможаце атрымаць падчас кансультацыі на прыёме ў хірурга.

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram