Радыёлагічнае аддзяленне № 2

Загадчык радыёлагічнага
аддзялення №2

Yakovenko A A 1

Якавенка Аляксей
Аляксеевіч

Старшая медыцынская
сястра

1

Чарапок Ірына
Аляксандраўна

 

 Час працы: з 8.00 да 16.12 (пн., аўт., сер., чт, пт.)

 Тэлефон загадчыка:  +375 (17) 389-95-94

 Тэлефон ардынатарскай:  +375 (17) 268-31-94

 


Радыёлагічнае аддзяленне № 2 з'яўляецца стацыянарным аддзяленнем на 26 ложкаў, прызначаным для правядзення прамянёвага (хіміяпрамянёвага) лячэння пацыентаў з пухліннымі захворваннямі.

Радыелагічнае аддзяленне № 2 было адкрыта ў 2002 годзе. На базе аддзялення праводзіцца лячэнне пухлін любых лакалізацый, аднак профілем аддзялення з'яўляецца прамянёвае (хіміяпрамянёвае) лячэнне пухлін галаўнога мозгу, пухлін галавы і шыі, пухлін грудной поласці і злаякасных лімфом.

Асноўным метадам прамянёвай тэрапіі з'яўляецца канформная прамянёвая (хіміяпрамянёвая) тэрапія на аснове аб'ёмнага (3D) планавання, а таксама прамянёвая тэрапія з мадуляцыяй інтэнсіўнасці (IMRT) і стэрэатаксічныя метады прамянёвага лячэння (стэрэатаксічная радыехірургія (SRS) і стэрэатаксічная радыетэрапія (SRT).

У клінічную практыку работы аддзялення ўкаранёная прамянёвая тэрапія, сінхранізаваная з дыханнем (4D, IGRT).

Прамянёвая тэрапія праводзіцца на радыётэрапеўтычным комплексе фірмы "Varian Medical Systems" (USA), які мае ў сваім складзе два рэнтгенаўскіх сімулятара "Acquity", камп'ютарны тамограф "GE Lightspeed RT", сістэму планавання "Eclipse" і два лінейных паскаральніка электронаў "Clinac 2300 CD" і "Trilogy".

Аддзяленне валодае высокакваліфікаваным медыцынскім і сярэднім медыцынскім персаналам, які ў стане забяспечыць якаснае стацыянарнае і амбулаторнае лячэнне на самым сучасным узроўні.

Даследаванні

Асноўныя напрамкі даследаванняў аддзела:

  • работы, якія выконваюцца ў рамках ДНТП "Анкалогія";
  • праекты МАГАТЭ;
  • міжнародныя даследчыя Пратаколы.

Асноўнымі напрамкамі навуковых даследаванняў аддзялення з'яўляецца распрацоўка новых метадаў прамянёвай (хіміяпрамянёвай) тэрапіі пацыентаў з пухлінамі галаўнога мозгу, галавы і шыі, а таксама пытанні арганізацыі перадпрамянёвай падрыхтоўкі і прамянёвага лячэння пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі.

Супрацоўнікі аддзялення прымалі ўдзел у наступных міжнародных праектах

  1. Пратакол Phase III Study № ZEN-004-Z024 "Randomized, double blind, placebo controlled, multicentre trial of daily oral administration of Perifozin (ZEN-004) in combination with radiotherapy in non-small cell lung cancer patients (NCLC)" (2006-2009 гг.).
  2. Преект МАГАТЭЕ3.30.33. "Short Course Versus Standard Course Radiotherapy In Elderly And Fragile Patients With Glioblastoma Multiforme (GBM)" (2011-2014 гг.).
  3. Праект МАГАТЭЕ3.30.37. "Assessment of Quality of Radiotherapy Services in Eastern Europe and Central Asia" (2014-2016 гг.).
  4. Праект МАГАТЭ IAEA KAZ6010 / 003 «National Training Course on Treatment Planning For Cobalt-60 Teletherapy» (2015)
  5. Праект МАГАТЭ IAEA UZB-6-013 «Developing a Quality Assurance Programme for the Clinical Use of Advanced Radiotherapy Techniques at the Republican Oncology» (2017)

У цяперашні час працягваецца праца ў рамках двух міжнародных праектаў

  1. Праект МАГАТЭЕ3.30.40. "Quality Assurance of Volumes Definition for Three Dimensional Treatment Planning" (з 2015 г.).
  2. Protocol CS001P3. "A Phase III, Open-label, Randomized, Multi-center Study of the Effects of Leukocyte Interleukin, Injection [Multikine] Plus Standard of Care (Surgery + Radiotherapy or Surgery + Concurrent Chemoradiotherapy)" (з 2015 г.).

Дыягностыка

Лячэнне

Для грамадзян
Рэспублікі Беларусь:
   oncobel@omr.by
+375 (17) 389-99-00
+375 (17) 389-99-10

Для замежных грамадзян:
   info@omr.by
+375 (17) 389-96-03
+375 (17) 389-97-01
iconfinder viber 386738  iconfinder 37 social 2609571

   Twitertelegram