Кахнюк Віктар Ціханавіч
Намеснік дырэктара (па хірургіі)
Доктар медыцынскіх навук, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя
Выконвае складаныя і высокатэхналагічныя аперацыі пры каларэктальным раку, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці лячэння пацыентаў і паляпшэння якасці іх жыцця.
Пад кіраўніцтвам В.Ц.Кахнюка распрацоўваюцца новыя спосабы камбінаванага і аднаўленчага лячэння хворых на рак прамой і абадковай кішкі.
Пад яго кіраўніцтвам абаронены чатыры дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук.
З'яўляўся выканаўцам, адказным выканаўцам, навуковым кіраўніком 6 заданняў па распрацоўцы новых метадаў лячэння і рэабілітацыі хворых каларэктальным ракам у рамках Рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм.
Праводзіць вялікую навукова-арганізацыйную работу:
- распрацоўка пратаколаў дыягностыкі і лячэння хворых на каларэктальны рак у Рэспубліцы Беларусь;
- падрыхтоўка рэкамендацый па камбінаваным лячэнні, урачэбна-працоўнай экспертызе і сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі хворых на каларэктальны рак;
- з'яўляецца членам Асацыяцыі калапракталогіі Расіі і секцыі каларэктальнай хірургіі Асацыяцыі хірургаў Беларусі;
- з'яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі навукова-практычнага выдання "Анкалагічны часопіс" і рэдактарам ад краін СНД навукова-практычнага часопіса "Анкалагічная калапракталогія" (Расія).
Кола навуковых інтарэсаў
Эпідэміялогія, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя хворых на каларэктальны рак.
Навуковая дзейнасць
З'яўляецца аўтарам 11 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 223 навуковых прац і 9 вынаходак, трох манаграфій, даведніка па клінічнай анкалогіі і навучальнага дапаможніка па анкалогіі для студэнтаў медыцынскіх ВНУ.
Дасягненні
- Чатыры разы ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у справу развіцця медыцынскай навукі і практычнай сітэмы аховы здароўя, з'яўляўся стыпендыятам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- У 2005 годзе ўзнагароджаны знакам "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", вылучаўся на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у 2006 г. у складзе калектыву аўтараў за працу "Эксперыментальная распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку высокаэфектыўных дыягнастычных і лячэбных тэхналогій у каларэктальнай хірургіі ў Рэспубліцы Беларусь "(1986-2005 гг.).
- У 2015 г. узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"..