Маўрычаў Анатоль Сяргеевіч
Намеснік дырэктара (па лячэбнай рабоце)
Доктар медыцынскіх навук, прафесар
Біяграфія
- 1968-1972 студэнт Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага медыцынскага інстытута
- 1972-1973 урач Падгайскай урачэбнай амбулаторыі, Мінскі раён
- 1973-1975 урач-хірург Лагойскай раённай бальніцы
- 1975-1984 урач-уролаг уралагічнага аддзялення Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы
- 1984-1985 малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзялення хірургічных і камбінаваных метадаў лячэння
- 1986-1990 старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гіпертэрміі і комплекснай тэрапіі НДІ АМР
- з 1990 года намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ АМР імя М.М. Аляксандрава
Навуковая дзейнасць
- 1983 г. - абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук "Комплекснае лячэнне хворых на рак ныркі"
- 1990 г. - навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі "Прагназаванне вынікаў лячэння аперабельных хворых на рак ныркі" (суіскальнік Суконка В.Г.)
- 1993 г. - абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук "Новыя метады інтэнсіўнага лячэння хворых на рак ныркі"
- 1995 г. - навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі "Лячэнне хворых на рак ныркі з мясцовым і рэгіянальным распаўсюджваннем працэсу" (суіскальнік Красны С.А.)
- 1995 г. - навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі "Камп’ютарная тамаграфія ў дыягностыцы пухлін нырак" (суіскальнік Ваганаў Ю.В.)
- 1995 г. - навуковы кансультант доктарскай дысертацыі "Лячэнне мясцова распаўсюджаных формаў рака мачавога пузыра з улікам стану гамеастазу" (суіскальнік Нічыпарэнка Н.А.)
- 1996 г. - член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі
- 1997 г. - сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай Акадэміі інфармацыйных тэхналогій
- 1997 г. - навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі "Лячэнне хворых ныркава-клетачным ракам з множнымі аддаленымі метастазамі" (суіскальнік Палякоў С.Л.)
- 1997 г. - прысвоена вучонае званне "прафесар" па спецыяльнасці "Клінічная медыцына"
- 2000 г. - навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі "Органазахавальнае лячэнне дабраякасных пухлін і рака ныркі Т1N0М0" (суіскальнік Нічыпарэнка А.Н.)
- 2000 г. - навуковы кіраўнік кандыдацкай дысертацыі "Аптымізацыя анестэзіялагічнага забеспячэння трансурэтальных рэзекцый мачавога пузыра" (суіскальнік Русіновіч У.М.)
- 2010 - 2015 г.г. -- Старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый Д03.12.01
- З 2016 года намеснік Старшыні савета па абароне доктарскіх дысертацый Д03.12.01
Рэдакцыйная дзейнасць
Уваходзіць у склад рэдакцыйнага савета выдання "Анкалагічны часопіс" (Рэспубліка Беларусь)
Узнагароды
- 1991 знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь"
- 2007 падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- 2010 Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- 2010 Юбілейны знак "Федэрацыя прафсаюзаўБеларусi: 100 гадоў прафсаюзнага руху"
- 2007 і 2015 Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- 2015 Ганаровая грамата ГА "Беларускае таварыства анколагаў"
- 2017 Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сяброўства ў медыцынскіх грамадствах
- ГА "Беларускае таварыства анколагаў"
- Беларуская асацыяцыя ўролагаў
- Расійскае таварыста анкаўролагаў
- Еўрапейская асацыяцыя ўролагаў (EАU)