Абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук па теме «ЛЯЧЭННЕ ПАЦЫЕНТАЎ, ХВОРЫХ НА РАК НІЗКААМПУЛЯРНАГА АДДЗЕЛА КУТНІЦЫ, З УЖЫВАННЕМ НЕААД’ЮВАНТНАЙ ХІМІЯПРАМЯНЁВАЙ ТЭРАПІІ»
5 кастрычніка 2022 года на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 03.12.01 пры дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава» адбылася абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук Юдзіна Антона Аляксандравіча – ўрач-анколаг-хірург, па теме «ЛЯЧЭННЕ ПАЦЫЕНТАЎ, ХВОРЫХ НА РАК НІЗКААМПУЛЯРНАГА АДДЗЕЛА КУТНІЦЫ, З УЖЫВАННЕМ НЕААД’ЮВАНТНАЙ ХІМІЯПРАМЯНЁВАЙ ТЭРАПІІ».
Мэта даследавання – павысіць эфектыўнасць лячэння пацыентаў з нізкаампулярным ракам кутніцы шляхам павелічэння колькасці сфінктаразахавальных аперацый (СЗА) пры выкарыстанні распрацаванага метаду лячэння з ужываннем гіпафракцыянаванай 3D-канформнай ПТ (у тым ліку са спалучэннем з 2 -ма курсамі МХТ капецытабінам) з адтэрміноўкай хірургічнага ўмяшальніцтва на 6 тыдняў.
Навуковы кіраўнік: Кахнюк Віктар Ціханавіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар, намеснік дырэктара па хірургіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава»⠀
Афіцыйныя апаненты:
Канапля Наталля Яўгенаўна, доктар медыцынскіх навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнк лабараторыі фотадынамічнай тэрапіі і гіпертэрміі з групай хіміятэрапіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынская радыялогіі імя М.М. Аляксандрава»
Варабей Аляксандр Уладзіміравіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры хірургіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»⠀
Апаніруючая арганізацыя: установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»⠀
Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый доктар медыцынскіх навук, дацэнт - Наталля Аляксандраўна Арцемава