Отзыв из Инстаграм
Добры дзень!
Некалькі разоў мне давялося знаходзіцца на лячэнні ў вашым цэнтры. Лічу, што значную ролю ў станоўчым выніку лячэння адыгрываюць прафесіяналізм і адносіны да пацыентаў медыцынскіх работнікаў. У сувязі з гэтым, я хачу выказаць шчырую падзяку калектыву анкалагічнага мамалагічнага аддзялення РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (загадчык Шурпач Андрэй Анатольевіч). Паважаныя, дзякуй вам за ветлівасць, дабразычлівасць, дабрасумленныя адносіны да сваіх прафесійных абавязкаў, за гатоўнасць заўседы прыйсці на дапамогу пацыенту.
Асаблівую падзяку хочу выказаць хірургу-анколагу Вечару Леаніду Леанідавіч за высокі прафесіяналізм, цярпенне, ветлівыя і тактоўны адносіны да пацыента.
Усім супрацоўнікам аддзялення хочу пажадаць здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, сямейнага дабрабыту. І хацелася б, каб ваша нялёгкая і такая патрэбная праца была заўсёды дастойна ацэнена.
З павагай Н. Маслоўская